Мінск у мемуарнай літаратуры
Непасрэдна бібліяграфічны агляд Каардынаты для кантактаў
Рэфератыўны бібліяграфічны агляд ( Складальнік Ярашэвіч (Кавалёва) Таццяна. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. ФІДК)

З любоўю да Мінска.

Паважаны чытач!
Стварэнне агляду па тэме “Мінск у мемуарнай літаратуры” з’яўляецца вельмі актуальнай задачай , бо праз азнаямленне з мемуарнай літаратурай аб Мінску можна не проста набыць веды аб горадзе ўвогуле, але і пагляддзець на падзеі мінскага жыцця з пункту гледжання канкрэтнай асобы. Спадзяемся, чытач з дапамогаю гэтага рэфератыўнага агляду зможа даведацца аб мінскай гісторыіі, выкарыстаць гэтыя веды у адукацыйных, самаадукацэйных и рэкрэацыйных мэтах.
У аглядзе адлюстроўваюцца мемуарная літаратура навейшага часу- кнігі, іх раздзелы і часткі, часопісныя і газетныя артыкулы, апублікаваныя ў 1986-2000 гг. , у якіх апісана мінскае жыццё ад канца 19 стагоддзя да 80-х гг. 20 стагоддзя.
У аглядзе сустракаюцца такія віды мемуарных крыніц як успаміны( большая частка разглядаемых дакументаў), літаратурны запіс успамінаў і дзённік.
Пры выяўленні літаратуры былі выкарыстаны дзяржаўныя бягучыя паказальнікі ,каталогі і картатэкі Нацыянальнай Бібліятэкі Беларусі.
У абзоры выкарыстана гісторыка-храналагічная групоўка.
........................................................................

Аблічча гарадоў як і чалавека змяняе плынь часу.Змяняўся і родны Мінск . І хто як не яго жыхары лепей распавядуць нам аб яго гісторыі, яго падзеях , яго жыцці. Сярод аўтараў мемуараў, дзе яскрава паўстае Мінск- і выдатныя беларускія пісьменнікі Сяргей Іванавіч Грахоўскі, Язэп Семяжон( Іосіф Ігнатавіч Семяжонаў),Павел Нічыпаравіч Кавалёў,Віталь Вольскі (Віталій Фрыдрыхавіч ЗэйдэдьВольскі), і настаўніца , аўтар беларускага буквара Апаленія Савёнак, і жонка пісьменніка Змітрака Бядулі Марыя Бядуля-Плаўнік, і мінскі бухгалтэр Кастусь Гержыдовіч, але асабліва шмат матэрыялу аб мінскім жыцці можна сустрэць у кнігах выдатнага філолага А. Cемяновіча (Cемяновіч, А. З пражытага і перажытага/ А.Семяновіч.- Мн.: “Беларускі кнігазбор”,2000.-316 с.), вязня мінскага гетта А. Гальбурта (Гальбурт, А.Воспоминания/ Александр Гальбурт.-Мн.: Энциклопедикс, 2000.- 61 c.) і успамінах, напісаных ў эміграціі, выдатнага грамадска-палітычнага дзеяча першай паловы ХХ ст., педагога, навукоўца-прыродазнаўцы Яўхіма Яўсеевіча Кіпеля (Кіпель, Я. Эпізоды =Episode/ Яўхім Кіпель; Пад рэд. І. Урбановіч і З. Саўкі. Нью-Йорк, 1998. 305 c.) У іх успамінах гісторыя жыцця Мінска- гэта дынамічныя , часам трагічныя, часам радасныя старонкі, а яшчэ гэта лёсы людзей...

Сайт управляется системой uCoz